Дукора

Community / government
Rating
Likes Talking Checkins
17 270
About Падвбаецца, жыву,жыу бы цi хацеу бы жыць у Дукоре
Description Дукора - мястэчка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Дукорскага сельсавета. Знаходзіцца на рэчцы Свiслач.

Назва

Назва «Дукора» паходзіць або ад лацінскага «дука» (князь) або што бліжэй да рэальнасці, мае балцкае паходжанне: у балтаў «дукора» азначала «дачку»

У 1582 году вядома пад назвай «Дукорел»

Гiсторыя

У XVI ст. Дукора знаходзілася ў складзе маёнтку Бакшты і належала Кезгайлам, з 1554 — у валоданьні іхных нашчадкаў паводле жаночай лініі: Завішаў і Шэметаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясціна ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. Першы пісмовы ўспамін пра Дукору як уласнасьць непаўналетніх дзяцей Я. Завішы, маці якіх другім шлюбам выйшла за князя А. Вішнявецкага, датуецца 1582. Тады ж згадваецца тутэйшы сельскі старац Еська Юр’евіч. Пад 1592 і 1595 у якасці уладальнікаў паселішча значацца Ян і Вацлаў Шэметы, старца — С. Мазоўка.

З 1606 Дукора знаходзілася ў супольным валоданьні ўдоваў А. Завішы і В. Шэмета, старац — Ц. Мазоўчыч. У 1615 сяло аддалі ў заклад К. Слушку, у гэты час тут былі 84 двары сялянаў-кунічнікаў. Пазней уласнікамі маёнтку зрабіліся Агінскія. Апошнім уладальнікам Дукоры і ўсяго Бакштанскага графства з роду Агінскіх быў гетман Міхал Казімер.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дукора апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ігуменскім павеце Менскай губэрні. З канца 1790-х мясьціна перайшла да Францішка Оштарпа — сына аселага на Літве швэдзкага жаўнера арміі Карла ХІІ. У 1800 Дукора складалася з сядзібы, невялікага мястэчка, сяла; мела ўніяцкую Ўзьвіжанскую царкву, габрэйскую школу, будаваўся мураваны касьцёл; рэгулярна праводзіліся 4 кірмашы. У 1-й палове XIX ст. Ашторпы (сыны Францішка Лявона,1786—1851) збудавалі мураваны палац, у гэты ж час працавалі цырк з замежнымі акторамі, аркестар, бібліятэка.

Па здушэнні нацыянальна-вызвольнага паўстання ў 1864 расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл на царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1874 маёнтак перайшоў да галяндца Канстантына Гарцінга (памёр у 1891), радзіна якога ўсталявалася на Меншчыне ў пач. XIX ст. У 1876 у Дукоры існаваў вадзяны млын і 3 карчмы. У 1881 мястэчка злілося зь сялом; у гэты час тут было 2 царквы, шпіталь.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 Дукору займалі нямецкія войскі. У жніўні 1919 — ліпені 1920 мястэчка знаходзілася пад польскай уладай, была цэнтрам гміны.

У 1919 Дукора ўвайшла ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 зрабілася цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Да Дукоры 28.09.1967 г. была далучыны вёскi: Дукорка, Харавiчы.

Другая сусветная

Немцы акупіравалі Дукору 30 чэрвеня 1941. У кастрычнiку было створана Гета., дзе афiцыйна было знiшчана 275 габрэяў, не афiцыйна 500 (13-го октября в гетто Смиловичей прибежал вместе с внуком старик-еврей по фамилии Эйне и рассказал, что немцы расстреляли в его деревне Дукоры 500 евреев. ).

Транспартная сiстэма

Знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Мiнск —Бабруйск і Рудзенск — Смілавічы.

На усходзе ў 6 км знаходзяцца чыгуначная станцыя Рудзенск (лінія Мінск—Асіповічы).

Насельніцтва

1766 – 462 габрэяў;

1861 – 358 чал.;

1897 – 1358, з якіх 604 габрэяў;

1901 - 1546 чал.;

1970 - 2258 чал.;

1993 – 1588 чал..

Архітэктура

Касцёл (пабудаваны у пачатку 19 ст., у 1864 г. перароблены пад царкву);
Палацава-паркавы комплекс Ашторпаў;
Габрэйскія могілкі.

Страчаная спадчына

Царква Узвышэння Святога Крыжа ( пабудованы у XVIII, страчаны у XX);
Палац Ашторпаў (пабудованы у кан. XVIII ст., зруйнаваны савецкiмi парцiзанамi у часы другой сусветнай ваны) ;
Сінагога ( пабудованы у XIX, страчаны у XX).

Выдатныя асобы

Гарбацэвiч Васiль Савiч – пачынальнiк сучаснай беларускай драматургii;
Нiгер Шмуэль Вольфавіч - літаратурны крытык і публіцыст;
Жыдовiч Марыя Андрэеўна – мовазнавец;
Ярашэскiў Валер Паўлавіч - дзяржаўны дзеяч.
Чарвякоў Аляксандр Рыгоравіч – дзяржаўны дзеяч.
Андрэй Агеевіч Блажко (Харэвічы ,цяпер у межах в. Дукора) — арганізатар і кіраўнік дукорскіх партызан

Рэпрэсаваныя

- Лабус Евдоким Миронович. Родился в д. Дукорка Пуховичского р-на Минской обл.; белорус; образование высшее; зам.зав.отд.кадров, Белтрактороцентр. Проживал: Минская обл., Минский р-н, Минск, Виленский пер. 13кв1.
Арестован 2 марта 1933 г.
Приговорен: «тройка» 8 мая 1933 г., обв.: 64, 68, 72 УК БССР – член к/р орг-ции.
Приговор: 10 лет ИТЛ Реабилитирован 16 июля 1958 г. Военный трибунал БВОИсточник: Белорусский «Мемориал»

-Лабус Петр Филиппович. Родился в 1885 г., д. Дукора Смиловичского р-на БССР; белорус; колхозник, Колхоз. Проживал: Минская обл., Смиловичский р-н, д. Дукора.
Приговорен: Комиссия НКВД СССР и Прокурора СССР 6 октября 1937 г., обв.: 70, 72 УК БССР – а/с агитация.
Приговор: ВМН, конфискация имущества Расстрелян 13 октября 1937 г. Место захоронения - г. Минск. Реабилитирован 24 апреля 1990 г. Прокуратура Минской обл.Источник: Белорусский «Мемориал»
Phone <<not-applicable>>
Web site <>
Share

Reviews and rating

Avatar
Rate this community / government